Спасылка: https://www.calameo.com/read/0032136493347e1e365b9

[стар. 65-66] Сумесную скаргу напісалі ў 1563 г. на імя вялікага князя Жыгімонта Аўгуста мяшчане горада Барысава i жыхары Барысаўскай воласці (« ...били нам чолом подданые наши мещане и волощане замку нашего Борисовского...») на тое, што дзяржаўныя ўраднікі, калі ехалі да войска праз Барысаў, а таксама паслы, што накіроўваліся ў Маскву, бралі ў ix бясплатна («даром кгвалтом») падводы. У адказ на скаргу вялікі князь вынес рашэнне: «...ино мы хотечи абы в том месте пры замку потребном панствам нашим люди можные заседали, а ведаючи же межи Борисовскими помера влочная и устава платом достаточная вже постановена есть, с которое и на подводы пенязи дают, тогды з ласки нашое господарское отдаванья даремных подвод и стацей так панам гетманом, яко и паном послом, ротмистром, гонцом и коморником нашим и чужоземским московским послом и гонцом отдаванья стаций тым же станом вызволили есмо и сим листом нашим вызволяем вечно, не мают и не будут повинни никому мещане и волощане подвод и стаций даром давати, але за пенязи водле часу и потребы по Уставе нашой...» [РГАДА, ф. 389, кн . 290, арк. 379 адв., 389.]

[стар. 178] Пашырэнне сістэмы абшчыннага землекарыстання i ўвядзенне сістэмы спецыяльных ільгот, y першую чаргу так званых слабод, апрацоўка з ямлі «ў наезд» , «з долі ўраджаю» спрыялі развіццю сялянскай гаспадаркі, a праз яе ўмацаванне – увогуле адраджэннюэканомікі краіны.

Дзякуючы такой эканамічнай палітыцы дзяржавы да сярэдзіны XVIII ст. завяршылася гаспадарчае аднаўленне як y сталовых эканоміях, так i ў староствах i дзяржавах, што знайшло сваё адлюстраванне перш за ўсё ў павелічэнні колькасці апрацоўваемай зямлі i росце насельніцтва. Па падліках I. Ф. Кітурка, да сярэдзіны XVIII ст . павялічылася колькасць сялянскіх гаспадарак y многіх дзяржаўных уладаннях: «Лічба валашчанскіх дымоў y Крычаўскім cтаростве вырасла з 500 да 3021, або больш чым y 6 разоў; y Чачэрскім старостве — з 156 да 1056, ці ў 6.8 раза; больш чым y два разы ўзрасла колькасць дымоў y Веляціцкім, Любашанскім, Камянецкім, Крэўскім, Слонімскім i іншых староствах...» [Кітурка, I. Ф. Дзяржаўныя ўладанні на землях Беларусі ў другой палове XVII-XVIII ст.: палітыка гаспадарчага аднаўлення i развіцц я. - С. 86 , 98]

[стар. 192-193] На ўсходзе Беларусі ў некаторых уладаннях (Бабруйскае i Барысаўскае староствы, 1765 г . LVIA. F . SA, b ib. 3801, p. 28v; F. 1177, ap. l , b ib. 662 , p. 12v.) існавалі старцы. Старац y Бабруйскім старостве паводле люстрацыі 1765 г., за работу атрымліваў 30 тынфаў (« Starcowi ex quo Starcuie y na usługę zamkową bywa używany dla wybierania podatków 30 tynfow»). Напрыканцы прывядзём апісанне парадку выбараў старца ў Барысаўскім старостве ў 1765 г., які быў выяўлены аўтарам дадзенай работы сярод архіўных дакументаў (Дадатак 9). «Не пад прымусам, a з прыязнасці i добрай волі падданых, воласць y Вяліканоч рускую ў пэўны час збіраецца каля замка, выбірае звычайным парадкам войтаў i старцаў, a пан староста загадвае даць для воласці не калькі пасудзін зваранага піва i гарэлкі даволі. Пасля выбрання войта ў i старцаў робяць расклад і каб аддзячыць паноў, робяць складкі ў чатыры тысячы тынфаў i робяць узнос на падстаросту, гадавых старажоў, цівуноў, на чэлядзь фальваркавую i замкавую» [LVIA. F . 1177 , ap. 1 bib. 662, p. 12v.]. Аналіз гэта га дакумента дае магчымасць прыйсці да высновы, што ў Барысаўскай воласці сельская грамада дзейнічала ў даволі цесным штакце з кіраўніцтвам староства.

<aside> 💡

1177 — фонд Агінскіх з LVIA, вопіс у ім толькі адзін, там

</aside>

AGAD, zes. Archiwum Radziwiłłów (AR). Dz . X. Dokumenty domów obcych. Papiery Polubinskich i rodzin z nimi spokrewnionych z lat 1513-1686, sign. 204. Сялянскія скаргі з вёса к Вяляцічы i Мёдча Барысаўскага староства за 1634 i 1649 гг.