Спампаваць тут → https://pawet.net/files/supraciu_deunizacyii.pdf

У Барысаўскім павятовым судзе ў 1835 - 1836 г. разглядалася крымінальная справа сялян казённага маёнтка Вяляцічы, абвінавачаных у буянстве. Як вынікае з судовай справы, па нагавору аднавяскоўцаў Івана Шантыронка, Кандрата Шышкаўца і Шапара Ільюшэнкі вяляцічскія жыхары "пачалі вагацца ў далучэнні іх з уніі ў праваслаўе". Натоўп сялян у 30 чалавек аказаў няўвагу ўгаворам начальства, не падпарадкаваўся яго распараджэнням. Паслухаўшы падбухторшчыкаў Шантыронка, Івана Старавойта, Тараса Іванова і Лаўрэнція Хатучонка, яны "адмовіліся быць у праваслаўі". Пры гэтым праявілі "розныя буянствы і абурэнні, дзёрзкасці і процізаконні", адабралі ў новага святара ключы ад царквы. Сяляне звярнуліся ў Полацкую кансісторыю з прашэннем аб дазволе застацца ўніятамі. Напісаць скаргу ім дапамог шляхціч Раман Ржэцкі. Старшы афіцыял кансісторыі заклікаў іх трымацца сваёй веры. А вяляцічскі пісар Дамброўскі раіў "хадзіць у Мінск і прасіць уніяцкай веры". Да судовай адказнасці прыцягнулі каля 40 сялян. Спачатку яны не прызнавалі сваю віну, але пад моцным ціскам раскаяліся і абяцалі заўсёды быць у праваслаўнай веры, што і пацвердзілі сваімі распіскамі. Справа сялян, якія "раскаяліся ў сваіх памылках", была закрытая. А вось шляхціч Ржэцкі, пісар Дамброўскі і полацкі афіцыял, якія мелі дачыненне да хваляванняў у Вяляцічах, былі аддадзены крымінальнаму суду

<aside> 💡

РГИА 797-7-23265 О крестьянах казенного имения Велятич, судимых за совращение из православие в униатскую веру Минской губернии Борисовскаго уезда. 12 листов, 1837 год

</aside>

image.png