Спампаваць тут ➜ https://niab.by/newsite/sites/default/files/styles/juicebox_medium/public/Штодзённае жыццё_Для сайта.pdf

[стар. 35] Так, на працягу першай паловы XVІІІ ст. на базе капліц і філіяльных цэркваў узніклі новыя парафіі ў г. Ігумене, м. Дукора, в. Брадзец, м. Зембін, в. Дрычын, в. Мацеевічы, в. Юравічы Мінскага пав., м. Мядзел, м. Вішнева, в. Камайск Ашмянскага пав., м. Радзіца, в. Вяляцічы, в. Рагатка, в. Сакол Аршанскага пав., г. Нясвіжы, м. Клецк, в. Астроўчычы, в. Блеўчыцы, в. Блячына, в. Гарадзея, в. Ёдчыцы, в. Залужжа, в. Круговічы, в. Машукі, в. Чучавічы, в. Ястрамбель Навагрудскага пав.

НГАБ. – Ф. 136. – Воп. 1. – Спр. 41261. – Візіта Вяляціцкай царквы Барысаўскага пав. 1823–1839 гг

[стар. 105] Ухвальна адзываліся візітатары аб камунікатыўных якасцях пароха м. Лошніца Аршанскага пав. (1754 г.) Яна Лазарэвіча, які меў «розум і памяць на жарты і на байкі» [НГАБ. – Ф. 3245. – Воп. 8. – Спр.1**.** – Візіты цэркваў Барысаўскай і Лепельскай пратапопій. 1754 г., арк. 21 адв.].

[стар. 105] Затое моцна не спадабаўся візітатару [1754 год] парох в. Сморкі Аршанскага пав. Ян Багданоўскі. Да яго звярталіся адразу на лаціне, пасля па-польску, а ён на ўсе пытанні «грубымі словамі адказваў, як просты селянін» [НГАБ. – Ф. 3245. – Воп. 8. – Спр.1. – Візіты цэркваў Барысаўскай і Лепельскай пратапопій. 1754 г., арк. 14 адв.], г. зн. па-беларуску.